Mentionsy

Radio Wnet - Archiwalne podcasty
19.11.2020 23:36

Радыё Ўнэт: "Жыве Беларусь уначы" ("Białoruskie Noce") - Навіны /19.11.2020/

Сёння ў навінах Радыё Ўнэт:

 Лукашэнка прызначыў новага міністра культуры.  Генпракуратура адкрыла крымінальную справу супраць лекара, які раскрыў медычную таямніцу вынікаў аўтапсіі Рамана Бандарэнкі. Навукоўцы Беларусі стварылі фонд салідарнасці. Сілавікі не далі правесці марш інвалідаў у Менску. У судах Беларусі паказанні цяпер даюць не супрацоўнікі міліцыі, а «таемныя сведкі». 18 лістапада Качанава правяла сустрэчу з сустрэлася з дэпутатамі і чынавенствам Полацкага і Наваполацкага раёнаў. Калектыў РНПЦ «Маці і дзіця» напісаў зварот з патрабаваннем аднаўлення на працы Андрэя Вітушкі. КДБ унёс стваральнікаў канала NEXTA ў спіс тэрарыстаў. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан абвясціў у краіне «зялёную рэвалюцыю». Аўстралія выбачаецца за ваенныя злачынствы сваіх вайскоўцаў у Афганістане. У Берліне паліцыя ўжыла вадамёты па пратэстоўцах супраць COVID-абмежаванняў. Французскі гарналыжны курорт Куршэвэль плануе адкрыць сезон 5 снежня.

Запрашаем штодзённа ад панядзелку да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве  Беларусь уначы" з 23:00 да 02:00 (Польшча), з 01:00 да 04:00 (Беларусь,  Расея), з 12:00 да 03:00 (Украіна). Нас можна слухаць на хвалях Радыё  Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), а неўзабаве і ў  Беластоку, Любліне, Лодзі, Быдґашчы. Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на  wnet.fm альбо праз мабільны дадатак Tune In.

--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/radiownet-archiwum/message

Search in Episode Content

Enter a search term to find specific content in this episode's transcription