Mentionsy

Radio Wnet - Archiwalne podcasty
26.11.2020 04:55

Радыё Ўнэт: "Жыве Беларусь уначы" ("Białoruskie Noce") - Навіны /25.11.2020/

Асноўныя навіны 25 лістапада на Радыё Ўнэт

🔸 Чарговае звальненне ў Акадэміі Навук. 🔸 Памочніка міністра лясной гаспадаркі звольнілі за "пратэставыя настроі". 🔸 Таксама па палітычных матывах, пасля 20 гадоў на пасадзе кіраўніка, быў звольнены дырэктар Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру. 🔸 Затрыманы ініцыятар стварэння праекту «BY_help» Яўген Юшкевіч. 🔸 Газпром просіць Лукашэнку аб пераносе тэрміну здачы «Газпром цэнтру». 🔸 Аляксандра Герасіменя заклікала спартоўцаў не падпісваць праўладны ліст. 🔸 Намеснік Тадэвуша Кандрусевіча, біскуп Юрый Касабуцкі паведаміў, што супраць яго і прэс-сакратара БПЦ могуць распачаць крымінальную справу. 🔸 Адміністрацыя Менску стварае спіс кватэраў з “недзяржаўнай\незарэгістраванай  сімволікай”. 🔸 Людзі па ўсёй Беларусі далучаюцца да пратэставай акцыі «0 праміле». 🔸 У Берліне мужчына спрабаваў пратараніць браму канцылярыі Анґелы Мэркель. 🔸 Ва ўзросце 60 гадоў памёр Д’ега Марадона.  🔸 У Еўразвязе ўзнагародзілі распрацоўнікаў інавацыйнага спосабу лячэння анкалогіі.

Запрашаем штодзённа ад панядзелку да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 02:00 (Польшча), з 01:00 да 04:00 (Беларусь), з 12:00 да 03:00 (Украіна). Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), а неўзабаве і ў Беластоку, Любліне, Лодзі, Быдґашчы. Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm альбо праз мабільны дадатак Tune In.

--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/radiownet-archiwum/message

Search in Episode Content

Enter a search term to find specific content in this episode's transcription